У Беларусі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы 11-гадоваму хлопчыку

20 декабря 2019
Першымі ў СНД  найскладанейшую аперацыю па закрыцці дэфекту міжперадсэрднай перагародкі  правялі беларускія ўрачы. Выкарыстоўвалася пры гэтым унікальная тэхналогія унутрысардэчнага УГД. Мініяцюрны датчык усталявалі непасрэдна ў сэрца пацыента. Менавіта гэта дазволіла паспяхова правесці аперацыю і ліквідаваць  прыроджаную паталогію. Як запэўнілі  медыкі, у дадзеным выпадку такая  працэдура была адзіным варыянтам для юнага пацыента. Як зараз б'ецца сэрца маленькага беларуса, пачуў Аляксандр Лучонак (відэа).