У Беларусі паспяхова правялі першую аперацыю па перасадцы абодвух лёгкіх

7 апреля 2015

Пасля гэтага медыцынскага дэбюту хірургі з упэўненасцю заяўляюць: у нашай краіне зараз робяць практычна ўсе магчымыя аперацыі па трансплантацыі органаў. Зараз стан 58-гадовай пацыенткі з Асіповіч ацэньваецца як стабільны. Для яе гэта спроба была апошнім шанцам выжыць. Прадоўжыць Паліна Іванча. 

Дазвол на тое, каб сустрэцца з пацыенткай, журналісты атрымалі толькі праз 43 дні пасля аперацыі. Калі з упэўненасцю можна заявіць, Людміла Халадок зможа вярнуцца да звычайнага жыцця. Некалькі гадоў жанчына змагалася са страшным дыягназам - ідэапатычны лёгачны фіброз.

Аляксандр Дзядзько, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак: "Цяжкае захворванне, на сённяшні дзень яно невылечнае. Сутнасць яго зводзіцца да таго, што пашкоджваецца тканка лёгкіх, здаровая лёгачная тканка ператвараецца ў рубцовую. Яе жыццё зводзілася да таго, што яна знаходзілася там, дзе ёсць крыніца кіслароду, таму што ўжо без інгаляцый кіслароду яна не магла жыць".

Аперацыя па перасадцы адразу абодвух лёгкіх працягвалася больш за  12 гадзін. Яшчэ праз чатыры  58-гадовая пацыентка з Асіповіч расплюшчыла вочы. Над тым, каб Людміла Халадок уздыхнула ў літаральным сэнсе па-новаму, працавала каманда з больш як 20 беларускіх дактароў.

Сяргей Яськоў, загадчык аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак:вядучых клініках свету - у Аўстрыі, Германіі, Ізраілі  - нам не рэкамендавалі брацца за такіх складаных пацыентаў на старце праграмы "Трансплантацыя лёгкага", але ў пацыенткі не было іншага выхаду. Стан прагрэсіўна пагаршаўся, таму гэта быў адзіны шанц яе на выратаванне".

Пасля гэтага медыцынскага дэбюту можна з упэўненасцю гаварыць, што беларускія хірургі здольныя выканаць практычна ўсе віды трансплантацыі органаў чалавека: сэрцы, ныркі, печані, падстраўнікавай залозы і вось зараз лёгкіх. Кожны год у  Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак звяртаюцца сотні замежных пацыентаў. Попыт перавышае магчымасці беларускіх хірургаў у 4-5 разоў.

Алег Румо, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак: "Мы выконваем асноўную масу аперацый беларускім грамадзянам. Скажам, на сённяшні дзень мы выконваем каля 30 аперацый па трансплантацыі ныркі іншаземцам, у лісце чакання ў нас стаяць больш за 150 чалавек. Усіх з іх мы, вядома, задаволіць не зможам, але вось у рамках тых 10%, якія адведзены для замежных грамадзян, гэтыя аперацыі выконваюцца і выконваюцца рэгулярна".

Толькі ў 2014 айчынныя трансплантолагі прааперыравалі каля 40 замежных пацыентаў з больш як 30 краін -  ад Расіі, Украіны да Японіі і Ізраіля. Пры гэтым цэны на такія медыцынскія паслугі не ніжэйшыя, чым за мяжой. Беларусам жа ратуюць жыццё абсалютна бясплатна.

Зараз у лісце чакання на перасадку лёгкага - каля 20 беларусаў. Самаму маладому з іх 24 гады. З гэтага часу, паабяцалі медыкі, такія аперацыі стануць рэгулярнымі. Чарговы крок нашых хірургаў - гэта ўжо трансплантацыя комплексу  "сэрца і лёгкія", сур'ёзная тэхнічная падрыхтоўка да якой ужо пачалася.