У Беларусі праведзена больш за 92 000 тэстаў на COVID-19

18 апреля 2020
Афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя. У Беларусі праведзена 92 709 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічаныя 25 лабараторый, якія адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медцэнтрах. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 3 282 чалавекі. Паправіліся і выпісаныя 458 пацыентаў. У дачыненні да пяцісот дзесяці праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка. Частка знаходзіцца на амбулаторным лячэнні. Памерлі 45 чалавек з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.