У Беларусі праведзена больш за 81 000 тэстаў на COVID-19

16 апреля 2020
Апошнія афіцыйныя звесткі ад Міністэрства аховы здароўя. У Беларусі праведзена больш за 81 000 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Зарэгістраваны 4 204 чалавекі з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі 

Аляксандр Пацееў, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "У рэспубліцы зараз зарэгістравана 116 дзяцей з пацверджаным COVID-19. І амаль усе дзеці пераносяць захворванне ў бессімптомнай форме альбо лёгкай форме. Усе дзеці з інфекцыяй, дзеці - кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў знаходзяцца ў стацыянарах і атрымліваюць стацыянарнае лячэнне. Дзяцей на ШВЛ у рэспубліцы няма!"

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, сярод дарослых 65 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апаратам ШВЛ. Памерлі  40 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.