На тыдні ў Беларусі прайшло камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2020". Такія манеўры праходзяць з 2012 года на тэрыторыі адной з краін арганізацыі. У цяперашнім вучэнні прынялі ўдзел больш за 900 чалавек, задзейнічаны звыш 120 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, беспілотнікі і авіяцыя. Адна з мэт аперацыі - удасканаленне баявой зладжанасці кантынгентаў, а таксама ўмацаванне ўзаемаразумення паміж імі.
Па задуме вучэння, калектыўныя міратворчыя сілы арганізацыі правялі санкцыянаваную Саветам Бяспекі ААН аперацыю на тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы, з мэтай кантролю захавання паміж бакамі, якія змагаюцца, пагадненняў па спыненні агню. Дарэчы, на гэтым тыдні таксама стала вядома, што ўжо хутка беларускія міратворцы змогуць выконваць місіі пад эгідай ААН. Аб перспектывах развіцця міратворчых сіл у рамках АДКБ і выніках вучэння - у нашым наступным матэрыяле.
У Беларусі прайшлі вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2020"
18 октября 2020













