У Беларусі прайшлі дабрачынныя акцыі

1 июня 2014

У гонар свята дзяцей па ўсёй краіне прайшлі і дабрачынныя акцыі. Адна з іх адбылася ў Рэспубліканскім доме навучэнцаў і працаўнікоў устаноў прафадукацыі. Каля 200 дзяцей з парушэннямі слыху змаглі пабываць у сапраўднай казцы і паглядзець святочнае шоу.


Дзень абароны дзяцей - гэта не толькі вясёлае свята для дзяцей, гэта і напамінак грамадству пра неабходнасць абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівыя.