У Беларусі прайшоў велапрабег у падтрымку Мэт устойлівага развіцця

30 Красавіка 2018

У Беларусі прайшоў трэці штогадовы велапрабег (Bike4SDGs) у падтрымку Мэт устойлівага развіцця, а гэта: грамадства роўных магчымасцяў, абарона лясоў і біяразнастайнасці, мясцовае эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі. Прадстаўнікі ААН, дыпкорпусу, бізнес-колаў, мясцовыя ўлады і людзі з абмежаванымі магчымасцямі - усе разам, а гэта больш за 400 удзельнікаў-веласіпедыстаў - за 6 дзён праехалі каля 300 км па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Фінішавалі 29 красавіка ў самым сэрцы Белавежскай пушчы. У фінальным заездзе да асноўнай групы далучылася яшчэ каля 300 удзельнікаў. У праграму трэцяга велапрабегу ўваходзілі пешыя экскурсіі і сплаў на каноэ па рацэ Лясной.

Фінальным акордам мерапрыемства стаў святочны канцэрт на Царскай паляне Белавежскай пушчы.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя