У Беларусі прайшоў трэці штогадовы велапрабег у падтрымку Мэт устойлівага развіцця

30 апреля 2018

Прадстаўнікі ААН, дыпкорпусу, бізнес-колаў, мясцовых улад і людзі з абмежаванымі магчымасцямі - больш за 400 чалавек - за 6 дзён праехалі каля 300 км па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і фінішавалі ў Белавежскай пушчы. У фінальным заездзе да асноўнай групы далучылася яшчэ каля 300 удзельнікаў.

Санака Самарасінха, пастаянны каардынатар ААН/ пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі: "Што такое Мэты ўстойлівага развіцця - гэта першым чынам людзі, незалежна ад іх колеру скуры, ці ёсць у іх інваліднасць або няма. Ва ўсіх павінны быць роўныя правы і магчымасці. І другое - гэта наша планета Зямля. Гэтае выдатнае месца Белавежская пушча, важнае не толькі для беларусаў, бо гэта лёгкія Еўропы".

Фінальным акордам мерапрыемства стаў святочны канцэрт на Царскай паляне Белавежскай пушчы.