У Беларусі прайшоў міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства

7 августа 2014

Беларусь упершыню прыняла ў сябе міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства нафтатранспартных


кампаній. Ён прайшоў на базе філіяла Гомельтранснафта Дружба ў Мазыры. Два дні за званне лепшых у васьмі намінацыях змагаліся рабочыя пяці найбуйнейшых на еўразійскай прасторы нафтатранспартных прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Прафесіяналізм удзельнікаў конкурсу ацэньваўся адразу паводле некалькіх крытэрыяў: з улікам узроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, выканання правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі.


Сісенгалі Утэгаліеў, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці АТ Казтрансойл, Рэспубліка Казахстан:


Быць пераможцам у сваёй краіне - гэта адно, у сваім соку варыцца, а міжнародны конкурс дазваляе на больш высокі этап падняць, магчымасць вопыту, абмену вопытам, па-другое, гэта як павышэнне прафесіяналізму і ведаў, але галоўнае, мне падаецца, - гэта міжасобаснае: убачыць, абмяняцца, пазнаёміцца, павітацца.


Аляксей Рэмезаў, удзельнік конкурсу, Расійская Федэрацыя:


У конкурсах я ўжо ўдзельнічаю ў сябе па Транснафце 3 гады, а вось на гэтым узроўні першы раз удзельнічаю, у міжнародным. Узровень вышэйшы, адпаведна, і адказнасць. Павышаць свой прафесійны ўзровень і прэстыж прафесіі таксама немалаважна.


Упершыню міжнародны конкурс Лепшы па прафесіі сярод рабочых нафтаправоднага транспарту прайшоў у 2003 годзе ў Самарскай вобласці. Беларускія нефтаправодчыкі да ўдзелу ў гэтых міжнародных спаборніцтвах падлучыліся сем гадоў таму.