У Беларусі праходзяць вучэнні па аказанні меддапамогі пацыентам з каранавірусам

7 февраля 2020
"Маршрут" для патэнцыйных пацыентаў адпрацоўваюць у бальніцах, паліклініках, у аэрапорце і на мяжы. Напрыклад, сёння трэніроўкі прайшлі ў 6-й клініцы сталіцы. Згодна з легендай, туды самастойна звярнулася дзяўчына з ВРВІ, якая нядаўна прыехала з Кітая. Спецыяльна для журналістаў  медыкі прадэманстравалі ўвесь комплекс мер. Сітуацыю змадэлявалі да дробязяў: касцюмы, запісы ў журнале і нават тэлефонныя размовы. На вучэннях пабывала і наш карэспандэнт Юлія Грызунт (відэа).