У Беларусі праходзяць тактычныя вучэнні "Адзіны шчыт"

18 июля 2017

У Беларусі ўпершыню праходзяць тактычныя вучэнні нашага спецназу і Кітая. На працягу тыдня ўсходнія госці абменьваліся вопытам з падраздзяленнямі МУС. Сёння ў байцоў заключная трэніроўка ў Барысаўскім раёне. Яе асаблівасць маштаб, менавіта таму быў выбраны большы па плошчы палігон МНС у Светлым гаі. Паводле легенды вучэнняў, сумесны атрад павінен знішчыць пазапраўнае бандфарміраванне, якое схавалася ў адным з населеных пунктаў.