У Беларусі праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі

6 мая 2017
Памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам напярэдадні Дня Перамогі. Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівыя словы падзякі ветэранам, падкрэсліўшы, што ў Беларусі будуць вечна памятаць імёны мільёнаў байцоў і працаўнікоў тылу, якія абаранілі свабоду любімай Радзімы.

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўвалі ветэранаў Цэнтральнага раёна. Інваліды вайны, працаўнікі тылу, жыхары блакаднага Ленінграда. На ўрачыстасць яны прыйшлі ў кіцелях, з медалямі і ордэнамі. Ветэраны ўспаміналі баявое мінулае і сучаснасць. З надыходзячым святам іх павіншаваў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Ігар Бузоўскі.

Ігар Бузоўскі, кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска:

"Уся Беларусь усвядоміць, што такое незалежнасць. Што такое мірнае неба і што такое заваёва, якая была здабыта нашымі дзядулямі, бабулямі, прадзядулямі і прабабулямі. І гэта вынік усіх тых праектаў, якія мы сёння рэалізуем і падтрымліваем".

Пётр Арлоў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

"Было вызваленне Бабруйска. Пасля Бабруйска мы фарсіравалі іншыя населеныя пункты. А 4 ліпеня мы пачалі вызваляць Мінск".

Ветэранаў павіншаваў і народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. Гэтая сустрэча стала своеасаблівым стартам "святочнай эстафеты" ў Цэнтральным раёне. Наперадзе - канцэрты і ўшаноўванні на галоўных пляцоўках горада - ля Палаца Спорту і Стэлы. Дарэчы, толькі ў Цэнтральным раёне пражывае каля 300 ветэранаў Вялікай Айчыннай.