У Беларусі праходзяць апошнія школьныя званкі

30 мая 2019
У апошнія майскія дні традыцыйна праходзяць апошнія званкі. Учора са школай развітваліся выпускнікі Мінска, а сёння ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне.

Дзявятыя класы сёлета сканчаюць больш за 85 000 маладых людзей, адзінаццатыя - больш за 55 000. Зрэшты, будуць і тыя, хто апошні званок пачуе двойчы. Увечар самых таленавітых і адораных збяруць у Оршы - моладзевай сталіцы Беларусі. Там пройдзе Рэспубліканскі апошні званок. 

У дні правядзення апошніх званкоў і выпускных вечароў па краіне ўводзяцца абмежаванні на продаж алкаголю.