У Беларусі адначасова праходзяць дзве кампаніі па вакцынацыі: ад каранавіруснай інфекцыі і грыпу. У Магілёўскай вобласці ад COVID-19 першым кампанентам ужо прышчапіліся звыш 39 % насельніцтва і амаль 30 % зрабілі абедзве прышчэпкі. Актыўна далучыліся ў рэгіёне і да вакцынацыі ад грыпу. Гэтая лічба ўжо склала амаль 14 % жыхароў вобласці.
Вакцынуюць ад каранавіруса і грыпу не толькі ў паліклініках, але і на прадпрыемствах. А таксама ў мабільных пунктах: у гандлёвых цэнтрах і на вакзалах.













