У Беларусі праходзіць Тыдзень без аўто

18 сентября 2018

У Беларусі зараз праходзіць Тыдзень без аўто. Гэтым разам да міжнароднай акцыі далучыліся шэсцьдзясят чатыры беларускія гарады і вёскі. Сярод іх і сталіца. Сэнс у тым, каб адмовіцца на час ад асабістага аўто на карысць веласіпеда або грамадскага транспарту. Кульмінацыяй стане Дзень без аўтамабіля. Ён пройдзе ў Мінску ў суботу, дваццаць другога верасня.

Сяргей Масляк, старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: “Чарговы раз гэта пройдзе на вуліцы Леніна, рух будзе перакрыты. Таму прашу вадзіцеляў уносіць карэктывы ў свой маршрут перамяшчэння. У дзень правядзення нашага мерапрыемства - 22 верасня - выкід у навакольнае асяроддзе шкодных рэчываў памяншаецца больш як на 300 тон".

Дваццаць першага верасня тых, хто вырашыць паехаць на працу на веласіпедзе, чакае сюрпрыз. У чатырох пунктах сталіцы актывісты Мінскага веласіпеднага таварыства будуць частаваць садавіной.