У Беларусі праходзіць кампанія пад назвай "Стань прыкметным"

2 октября 2018

Акцыя падоўжыцца да пятніцы. Паводле статыстыкі ДАІ, толькі ў Мінску з пачатку года адбыліся 125 аварый з удзелам пешаходаў. Дзевяць чалавек загінулі. А ўвосень светлавы дзень скарачаецца, і бачнасць на дарозе падае.

Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі: "Вадзіцелю сярэднестатыстычнага аўтамабіля, які рухаецца на хуткасці 90 км/г, пасля выяўлення перашкоды на дарозе неабходна 115 метраў, каб затармазіць. Пешаход без святлоадбівальных элементаў, які ідзе па краі дарогі, прыкметны з адлегласці 60 метраў. Калі пешаход пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі, адлегласць павялічваецца да 400 метраў. Выснова відавочная. ДАІ рэкамендуе пешаходам пазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі".

Інспектары наведаюць школы і прадпрыемствы. А на дарозе асаблівую ўвагу нададуць наяўнасці флікераў.