У Беларусі праходзіць фэст экскурсаводаў

13 апреля 2019

Убачыць славутасці ў нечаканым ракурсе могуць жыхары нашай краіны. У Беларусі праходзіць фэст экскурсаводаў. Гіды падрыхтавалі тры з паловай сотні ўнікальных маршрутаў, 100 з іх толькі ў сталіцы. Сёння і заўтра - асноўныя дні фэста. Прыдатны маршрут для сябе знойдзе кожны жадаючы. На ўнікальных экскурсіях пабывала Юлія Грызунт. 

Іранская крама, таджыкская выпечка, усходнія спецыі і магазін з назвай "халяль". Невыпадкова экскурсія "Мусульманскі Мінск" пачынаецца на Камароўскім рынку, дзе літаральна праз прылавак можна знайсці "правільнае" або "халяльнае мяса". Прадаюць такія прадукты часцяком самі прадстаўнікі ісламскай культуры. Дарэчы, сёння ў нашай краіне жывуць каля 30 тысяч мусульман. 

Дзмітрый Ражкоў - праграміст, аднак свой вольны час мужчына з задавальненнем прысвячае вывучэнню гісторыі і падарожжам. На фэсце экскурсаводаў сёлета выбіраў маршрут, хутчэй, па гідзе. І па тыпе экскурсіі, дзе ўдала сумясціў велапрагулку і знаёмства з горадам. 

Некаторыя экскурсіі прайшлі ў самых незвычайных месцах. Напрыклад, у парку Чалюскінцаў яшчэ зачыненыя атракцыёны сыгралі на руку арганізатарам. Тут сабраліся малыя, якія праходзілі квэст па добрай беларускай казцы. Падзеі якой развіваюцца як раз у закрытым парку забавак. 

Не абышлося і без адукацыйнага блока праграмы. Пакуль бацькі паглыбляліся ў сакрэты галоўнага сталічнага праспекта, дзеці ўяўлялі "прывіда-атракцыёншчыка" і спрабавалі залагодзіць яго цукеркамі.

Для тых жа, хто проста жадае даведацца гісторыю свайго роднага горада або нават раёна, прапаноўваюцца класічныя экскурсіі па месцах, якія мы штодня праходзім, нават не падазраючы, якія сакрэты хаваюцца ў сценах сучасных магазінаў і кафэ. 

Чаму гэтае месца назвалі Верхнім горадам, хто намаляваны на скульптурах, і на якім транспарце перасоўваліся па Мінску 100 гадоў таму!?

Адна з сотні аўтарскіх экскурсій па сталіцы пройдзе заўтра тут - каля ратушы. Пешаходная экскурсія запланаваная для самых юных жыхароў Беларусі - да 12 гадоў. Пасля лекцыі школьнікаў чакае квэст у самым цэнтры сталіцы.

Па Беларусі ў гэтыя дні праходзіць 3 з паловай сотні ўнікальных экскурсій. За 10 гадоў існавання фэста гэта рэкордная колькасць. Усё - бясплатна. Нават, нягледзячы на тое, што некаторыя  праходзяць упершыню. Працягнецца фэст да 21 красавіка, зарэгістравацца яшчэ не позна. Нагадаем, адзін чалавек можа далучыцца да трох гістарычных маршрутаў.