У Беларусі праходзіць акцыя "Чысты лес"

19 октября 2019

Сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Чысты лес". Далучыцца можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку. Усіх удзельнікаў забяспечаць неабходным інвентаром, так што валанцёрам трэба мець толькі  цёплае адзенне, зручны абутак і тэрмас з гарачым чаем. Летась акцыю падтрымалі каля 39  тысяч удзельнікаў.