У Беларусі працягнецца праца па стрымліванні росту цэн на лекі

15 февраля 2018

Сёння Міністэрства аховы здароўя і фармсупольнасці падпісалі мемарандум, які закранае ўсе віды айчынных прэпаратаў. Лімітавыя цэны будуць паказаныя на сайце "Белфармацыя". Таксама ў аптэках з'явіцца больш лекаў беларускай вытворчасці.

Вячаслаў Шыла, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі:

"Асноўная задача фармрынку - забеспячэнне насельніцтва якаснымі даступнымі лекамі. Для таго, каб цана адпавядала прыбыткам насельніцтва і задавальняла патрэбнасці ўсяго насельніцтва. Нашы лекі, якія вырабляюцца на заводах, з'яўляюцца якаснымі, але, вядома, каб павысіць давер, мы разам павінны працаваць над рэкламай, над дызайнам упакоўкі, над інфармаванасцю ўрачоў і ўсіх удзельнікаў фармрынку".

Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы напрыканцы студзеня даў даручэнне ўзяць пад жорсткі кантроль сферу вытворчасці лекаў, імпарт замежных і экспарт нашых медыкаментаў, іх рэалізацыю - весці барацьбу з пасрэднікамі. У прыярытэце - цэнаўтварэнне.