У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы ў Адміністрацыі Прэзідэнта ў рэгіёнах

20 марта 2018

Сёння ў Крупках пройдзе сустрэча з Ігарам Яўсеевым - памочнікам Прэзідэнта, інспектарам па Мінскай вобласці. Заўтра ў сталіцы грамадзян прыме Уладзімір Карпяк - памочнік Прэзідэнта, інспектар па Мінску. У гэты ж дзень у Ашмянах на пытанні адкажа Сяргей Раўнейка - памочнік Прэзідэнта, інспектар па Гродзенскай вобласці. А ў пятніцу выязны прыём у намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалая Снапкова. Сустрэчы з насельніцтвам у рэгіёнах пройдуць да канца месяца.