У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

22 мая 2019

У гэтым месяцы іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.

Сёння можна трапіць на прыём да Міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука ў Слонімскім райвыканкаме. Міністр фінансаў Максім Ермаловіч 24 мая сустрэнецца з грамадзянамі ў Свіслацкім райвыканкаме. У гэты ж дзень у Талачынскім райвыканкаме прыём правядзе ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Таксама прыёмы пройдуць 28 і 30 мая.