У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

16 мая 2019
У гэтым месяцы іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.  Сёння ў Гомельскай гарадской і раённай інспекцыях прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыём правядзе профільны міністр Андрэй Худык. Міністр сувязі і інфарматызацыі  Канстанцін Шульган 17 мая выедзе ў Аршанскі райвыканкам. Трапіць на прыём да міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука можна 22 мая ў Слонімскім райвыканкаме.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч 24 мая сустрэнецца з грамадзянамі ў Свіслацкім райвыканкаме. У гэты ж дзень у Талачынскім прыём правядзе ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Таксама прыёмы пройдуць 28 і 3 мая.