У Беларусі працягваюцца аднаўленчыя працы пасля ўчорашняга ўрагану

17 марта 2014

У выхадныя моцны вецер, які прынёс грэнландскі цыклон Ев, абясточыў больш за тысячу населеных пунктаў. На гэты момант, як паведамілі нашым журналістам у МНС, электразабеспячэнне ўсюды адноўленае. Працягваецца рамонт дахаў. Дахі не пацярпелі толькі ў Мінску і Віцебскай вобласці. Сёння па краіне таксама чакаецца моцны вецер - да 20 метраў за секунду. Магчымы дождж, мокры снег. На дарогах - галалёдзіца. Тэмпература днём - ад нуля да 8 цяпла. А ўжо ў другой палове гэтага тыдня ў Беларусі зноў пацяплее.