У Мінску за ноч выпала 5 см снегу

2 ноября 2016

Цыклон Gisi паўплываў на працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Затрымліваецца прылёт некалькіх рэйсаў з Кіева, а таксама Масквы і Стакгольма. Надвор'е апярэджвае кліматычную норму тыдні на два.І калі па Брэсцкай і па Гродзенскай абласцях ападкі прайшлі ў асноўным у выглядзе дажджу, то ў цэнтральнай частцы і на паўднёвым усходзе ляжыць снежнае покрыва. На дарогах вырасла колькасць ДТЗ. Раніцай у Мінску назіраліся пяцібальныя заторы. Цэнтральныя вуліцы і праспекты апрацоўваюцца супрацьгалалёднымі рэагентамі. Пешаходам варта быць уважлівымі на пераходах і ўлічваць слізкае дарожнае пакрыццё. Такое надвор'е захаваецца да выхадных.