Працягваюцца рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці

12 июня 2017

Не менш сур'ёзная падрыхтоўка ў вайскоўцаў гэтымі днямі і да свята 3 ліпеня. У Беларусі працягваюцца рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці. У цэнтры Мінска трэніруецца рота ганаровай варты. У парадным разліку больш за сто вайскоўцаў. Новыя рухі і элементы можна ўбачыць і сёння падчас чарговай трэніроўкі. Рэпетыцыі пешых разлікаў праходзяць з 10-ці вечара і да паўночы.

Частка праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да Пераможцаў гэтымі днямі будзе закрыта для руху транспарту. Аўтамабілістам варта загадзя вызначыцца з маршрутам аб'езду. Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 24-га і 28-га чэрвеня.