У Беларусі працягваюцца асабістыя прыёмы грамадзян у Савеце Міністраў

12 октября 2018

У Беларусі працягваюцца асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў у Савеце Міністраў.

Сёння на пытанні адкажа міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, 17 кастрычніка - міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. 19 кастрычніка з грамадзянамі сустрэнецца старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Прыём у кіраўніка Мінэканомікі Дзмітрыя Крутога пройдзе 26 кастрычніка, у міністра культуры Юрыя Бондара - 31 кастрычніка. Асабісты прыём праходзіць, як правіла, па папярэднім запісе.