У Беларусі працягваюць працу прамыя тэлефонныя лініі

14 июля 2018

Звярнуцца па дапамогу можна будзе і сёння. На праблемныя пытанні адкажуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама старшыні Саветаў дэпутатаў. У сталічнай мэрыі вырашаць праблемы грамадзян будзе намеснік старшыні Аляксандр Крапак, а ў Мінскім аблвыканкаме - старшыня Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, званкі прымаюцца да поўдня.