У Беларусі працягваюць працаваць суботнія прамыя тэлефонныя лініі

21 апреля 2023

У Беларусі працягваюць працу прамыя лініі. Заўтра традыцыйна на сувязі - намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў. Свае пытанні можна задаць, патэлефанаваўшы па нумарах.

У Мінскім аблвыканкаме грамадзян выслухае кіраўнік спраў Таццяна Шаўцова, у сталічнай мэрыі - старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Андрэй Бугроў.