У Беларусі працягваюць ліквідаваць наступствы ўчарашняй стыхіі

19 сентября 2017

Напярэдадні цыклон "Томас" абрынуўся на цэнтральны і заходні рэгіён праліўным дажджом і шквалістым ветрам. Парывы дасягалі 23-х метраў за секунду.

У Мінскай вобласці зафіксавалі 15 выпадкаў падзення дрэў. Аналагічная сітуацыя ў Гродзенскай вобласці. Пашкоджаны дахі жылых дамоў і сельгаспабудоў. Больш за ўсё дасталася Браславу. Тут за дзень выпала рэкордная колькасць ападкаў. Падтоплены прыватныя падвор’і, а таксама тэрыторыя аддзела спорту і адукацыі.

Па-ранейшаму без святла застаецца 41 населены пункт. Аварыйныя брыгады працуюць па ўсёй Беларусі.