У Беларусі працягваецца ўступная кампанія

3 мая 2018

У першы дзень рэгістрацыі на ЦТ дакументы падалі амаль 2 500 абітурыентаў. Як адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, сёлета ў ВНУ плануецца прыняць 54 500 студэнтаў, а ва ўстановы прафтэхадукацыі - каля 31 000. Нагадаем, сёлета можна паступаць па сертыфікатах 2017. Прычым абітурыент можа праверыць свае веды і зараз, а пасля выбраць дакумент з лепшай ацэнкай. Па-ранейшаму можна здаваць 4 тэсты.

Нагадаем, зарэгістравацца на ЦТ можна да 1 чэрвеня. Ва ўсіх пунктах прыёму дакументаў па Беларусі адзін рабочы графік - з 9 раніцы і да 7 вечара. Падаць дакументы можна і ў суботу - 12 і 26 мая. У выхадныя рэгістрацыя працуе з 9 раніцы да 6 вечара.