У Беларусі працягваецца вакцынацыя ад каранавіруса

5 июля 2021

Каранавірус. Нам з ім жыць і далей. А памятаеце, калі ўсё пачыналася, якія думкі былі ў галаве. Як засцерагчыся? Што дапаможа? Калі будзе вакцына? І вось прайшоў час. Так, методыкі барацьбы з COVID адпрацаваныя. Так, ёсць вакцыны. Але зараз у галовах ужо зусім іншыя думкі. Маўляў, можа і не трэба прышчапляцца. Можа, абміне. Моцны імунітэт. Не, вакцынавацца трэба. І гэта важна для ўсіх нас. Нашых родных, блізкіх, сяброў, калег.

Нягледзячы на разлад у грамадстве і нападкі на наш суверэнітэт. Калі размова ідзе пра сусветную бяспеку, Беларусь працягвае захоўваць халодную галаву. І зноў прапануе руку дапамогі.

З 15 ліпеня грамадзяне 73 дзяржаў змогуць прыехаць у нашу краіну без візы і, як мяркуецца, за суму да 150 рублёў зрабіць прышчэпку ад COVID-19. Адпаведны ўказ у канцы мінулага тыдня падпісаў наш Прэзідэнт. Такая магчымасць у Беларусі з'явілася ў тым ліку і за кошт вытворчасці расійскага прэпарата "Спадарожнік V" на ўласных магутнасцях.

Што ж датычыцца беларусаў. Першую дозу вакцыны ўжо атрымалі амаль мільён чалавек. З іх 65 % прайшлі поўны курс вакцынацыі. Падрабязна пра тэму, а таксама пра бесперапынную працу не толькі ўрачоў, але і студэнтаў-медыкаў распавядзе Анастасія Бенедзісюк (відэа).