У Беларусі працягваецца снегапад

12 января 2016

У Беларусі не перастае магутны снегапад. Цыклон "Даніела" толькі выйшаў на раёны Брэсцкай вобласці, на працягу дня ён будзе ссоўвацца ў паўночна-ўсходнім кірунку. Самыя інтэнсіўныя снегапады ў Мінску чакаюцца да дзвюх гадзін. На трасах і вуліцах гарадоў - вялізныя заторы. Нягледзячы на тое што многія сёння вырашылі адмовіцца ад асабістага транспарту і пераселі на грамадскі. Дарожная тэхніка дачакалася завяршэння часу пік, і зараз на вуліцы выведзены ўвесь аўтапарк спецмашын. Дарожнікі просяць аўтамабілістаў прыбраць машыны з двароў, каб можна было расчысціць снег і там. Паводле звестак на 9 раніцы, стыхія абясточыла 207 населеных пунктаў. Для аператыўнага рэагавання на складаныя пагодныя ўмовы віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін падпісаў урадавую тэлеграму па прыняцці мер і ліквідацыі наступстваў цыклону.

Расказвае Юрый Шаўчук: Першая праблема, з якой сёння сутыкнуліся ўсе вадзіцелі, - гэта нерасчышчаныя двары. Таму пасля ўборкі свайго аўто шафёраў чакаў абавязковы праменад з лапатай па дваровай тэрыторыі.

Кацярына апынулася сярод тысяч вадзіцеляў, якой сёння раніцай прыйшлося змагацца са стыхіяй. Добра, што шчотку з доўгай ручкай і лапату падрыхтавала загадзя.

Другое выпрабаванне чакала шафёраў на ажыўленых вуліцах. Нягледзячы на тое што на дарогі горада было выведзена больш за 600 адзінак снегапрыбіральнай тэхнікі, з багатым снегападам яна спраўляцца не паспявала. Цяжэй за ўсё дарожнікам было дабрацца да спальных раёнаў. Упершыню ў Мінску былі зафіксаваныя 10-бальныя заторы.

Снег у большасці гарадоў краіны пачаў ісці позна ўначы і працягваўся ўсю ноч. Капрызная "Даніела" прынесла ў Беларусь і парывісты вецер. Паводле апошняй інфармацыі, колькасць пацярпелых ад снегападаў раёнаў павялічылася. У Мінскай вобласці такіх ужо каля 100.

Самая свежая інфармацыя ад ДАІ: у Мінскай вобласці па стане на 10.00 звестак па заторах на аўтадарогах не паступала. Зараз ідзе афармленне двух ДТЗ, яны невялікія - абышлося без пацярпелых. Дарогі вобласці расчышчаюць каля 600 адзінак снегапрыбіральнай тэхнікі. Таму інспектары рэкамендуюць быць асабліва ўважлівымі і дысцыплінаванымі, не перашкаджаць уборцы снегу. Зараз затор утварыўся на скрыжаванні МКАД 2 з аўтадарогай Мінск - Маладзечна - Нарач. Як раз праз уборку снегу.

Зараз у Мінску снег. Наогул, паводле прагнозаў сіноптыкаў, аранжавы ўзровень небяспекі ў краіне захаваецца на працягу дня. Таму ўсім, хто плануе далёкія паездкі на аўтамабілях, варта яшчэ раз добра падумаць, ці ёсць сэнс рызыкаваць.