У Беларусі працягваецца рэспубліканская акцыя "У славу агульнай Перамогі"

19 сентября 2019

Сёння да яе далучыўся Шчучынскі раён. Прадстаўнікі грамадскіх і моладзевых арганізацый наведалі ўсе воінскія пахаванні і братэрскія магілы рэгіёна, сабралі зямлю і заклалі ў капсулы. Таксама была сабрана ўся інфармацыя аб ваенных падзеях і ўкладзе мясцовага насельніцтва ў барацьбу супраць захопнікаў, аб людзях, якія праславіліся ў баях або падпольным супраціўленні. Складзены спіс вядомых імёнаў загінуўшых у кожным пахаванні. Галоўным момантам праекта стала закладка сабранай зямлі ў агульную капсулу і перадача яе ў музей мясцовай школы.

Вікторыя Далгашэй, выконваючы абавязкі першага сакратара Шчучынскага раённага камітэта БРСМ: "На тэрыторыі нашага рэгіёна больш як 30 пахаванняў, у якіх  каля 8 тысяч вайскоўцаў і мірных грамадзян. Вядома ж, у гэтай акцыі прымалі ўдзел жыхары нашага раёна, моладзь. Мы праехалі па гэтых пахаваннях, сабралі зямлю. Сёння яна ўрачыста была закладзена ў капсулу, якая будзе перададзена на захоўванне ў сярэднюю школу №1 нашага горада".

У будучым годзе напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі такія ж капсулы з усіх 118 раёнаў Беларусі будуць дастаўленыя ў Мінск для закладкі ў нішы крыпты храма-помніка ў гонар Усіх Святых.