У вёсках зносіцца старое жыллё, якое не выкарыстоўваецца. А на яго месцы высаджваюцца сельгаскультуры. У той жа час ёсць і факты безгаспадарчасці як у гаспадарак, так і ў прыватных асоб.
Больш падрабязна - Уладзімір Сёмкін. Сёння тры з пяці чатырохкватэрных двухпавярховак у вёсцы Круча Круглянскага раёна пустуюць. Хаты гэтыя можна назваць помнікам некалі моцнай вёсцы і паспяховаму саўгасу. Праўда, мясцовыя помнік гэты шэдэўрам архітэктуры відавочна не лічаць. Для іх гэта тэрыторыя павышанай небяспекі. А некаторыя даўно ўжо называюць гэтыя двухпавярхоўкі могілкамі свойскіх жывёл. Так што грамадскасць толькі за знос спадчыны савецкіх часоў. Вось толькі справа гэтая вельмі затратная. А лішніх грошай у мясцовай гаспадаркі, на балансе якой і знаходзяцца гэтыя хаты, няма. Ад агульнага да прыватнага. Калі злапомныя двухпавярхоўкі ўключаныя ў план па ўтылізацыі, то будучыня гэтых гаспадарчых пабудоў туманная. Тры гады таму за пяць базавых іх набыў мясцовы фермер. Планаваў заняцца жывёлагадоўляй. Але за гэты час, як відаць, тут не тое што свінні ці каровы, але і конь не качаўся. Хаця фермер упарта сцвярджае: задуманаму быць. За дваццаць гадоў фермерства Мікалай нават сваё жыллё не адрамантаваў. А нядаўна рашэннем раённых уладаў у яго забралі арандаваныя землі. Таму што не выкарыстоўваліся. Вось яны. Ці то з няўбраным леташнім ураджаем, ці то ўжо з сёлетнім. Парадокс, але што датычыцца раёна ў цэлым, у плане навядзення парадку на зямлі ён адзін з першых у вобласці. Адзінкавыя выпадкі накшталт кручынскіх двухпавярховак - гэта хутчэй выключэнне, а не правіла. Толькі летась у Круглянскім раёне ад старых хат былі вызвалены 52 гектары. І не проста вызвалены. Зямлю аддалі пад севазварот. Апошні прыклад - вёска Зелянькова. На амаль трохкіламетровай вуліцы засталіся толькі тры хаты. Такія хаты, вядома, зносяцца толькі па рашэнні суда. Усё драўлянае перамолваецца і ідзе на паліва ў кацельню. Такім чынам будуць прыведзеныя ў парадак усе вёскі раёна. Што да цагляных двухпавярховак, то мясцовыя ўлады паабяцалі дапамагчы СВК разабрацца з гэтай праблемай.














