У Беларусі працягваецца праверка аховы дзяржмяжы на паўднёвым напрамку

12 июня 2015

У Беларусі працягваецца праверка аховы дзяржмяжы на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны. Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Мяжуеў сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады азнаёміўся з сітуацыяй на адным з участкаў пагранічнай заставы Мазырскага пагранатрада. Задачы Савету бяспекі пастаўленыя Прэзідэнтам Беларусі. Праверку пройдзе асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў у Ельску і падраздзяленні ўнутраных войскаў у Мазыры для аховы важнага аб'екта тэрытарыяльнай абароны. Гэта планавыя мерапрыемствы, аналагічныя праходзілі і летась. Трэба ацаніць сітуацыю на мяжы, яе тэхнічнае абсталяванне, гатоўнасць новых падраздзяленняў да эфектыўнай аховы мяжы.