У Беларусі працягваецца праверка бяспекі месцаў масавага збору людзей

29 марта 2018

Сёння ў Мінскім раёне спецыялісты адпрацоўвалі вучэбную эвакуацыю ў доме састарэлых. Паводле легенды, пажар адбыўся на трэцім паверсе. Пакінуць задымленае памяшканне змаглі не ўсе, таму ратавальнікі задзейнічалі пажарную лесвіцу.

У доме састарэлых у вёсцы Траскоўшчына каля 80-ці чалавек. Многія з іх перамяшчаюцца на інвалідных калясках і маюць патрэбу ў дапамозе персаналу, таму ратавальнікі абавязаныя ўлічваць спецыфіку працы ў такіх месцах.