У Беларусі працягваецца практыка выязных прыёмаў грамадзян

7 февраля 2019

Яны дапамагаюць выяўляць, як мясцовая ўлада рэагуе на пытанні і праблемы жыхароў канкрэтнага рэгіёна. Такое меркаванне агучыў памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк падчас асабістага прыёму ў Паставах. Усе пытанні прыватнага характару.

Пытанні будаўніцтва жылля, камунальныя паслугі і развіццё інфраструктуры гучалі сёння ў Гомелі. Тут сёння прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. Гучалі і прыватныя праблемы, па многіх з якіх завяршыліся судовыя справы. Кожны зварот узяты на кантроль.