У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Дня Незалежнасці

26 июня 2019

Сёлета мы адзначаем 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Парад 3 Ліпеня на гэты раз пройдзе вечарам. У параўнанні з мінулым годам удзельнікаў будзе больш - каля 4 тысяч чалавек. Гэта звязана яшчэ і з замежнымі вайскоўцамі. У Мінск ужо прыехалі вайскоўцы з Расіі і Кітая, яны прачаканяць крок разам з беларускімі салдатамі.

Таксама працягваюцца трэніроўкі авіяпарада. Паветраная калона напярэдадні стартавала з аэрадрома ў Мачулішчах. Гэта баявыя верталёты, знішчальнікі, штурмавікі і ваенна-транспартныя самалёты. 3 Ліпеня ў небе за 7 хвілін можна будзе ўбачыць каля паўсотні адзінак тэхнікі. У авіяпарадзе ўдзельнічаюць і расійскія самалёты. Сур'ёзная задача - скаардынаваць усе дзеянні: хуткасць, вышыню, час падлёту і пастраенне ў паветры.