У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Дня Незалежнасці

4 июня 2019
Гэтымі днямі на пляцы Ваеннай камендатуры ўзмоцнена трэніруюцца пешыя парадныя разлікі, а таксама зводная рота ганаровай варты. Вайскоўцы Мінабароны, унутраных войскаў і пагранкамітэта, якія і з'яўляюцца асновай РГВ, 3 Ліпеня пакажуць новае выступленне. Вайскоўцы традыцыйна захавалі складаныя элементы (такія, як "даміно", "факел", "расчоска" і "кветка"), а таксама распрацавалі іншыя каларытныя фігуры.

Сёлета Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Парад на гэты раз  адбудзецца ўвечары. Адкрые яго авіяцыя. Колькасць пешых калон будзе павялічана - іх будзе 25, у якіх пройдуць больш за 4 000 вайскоўцаў.