У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да рэспубліканскага рэферэндуму

6 февраля 2022

Па ўсёй краіне будуць працаваць 5 510 участкаў для галасавання. З іх 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах. А таксама 12 у воінскіх часцях. Згодна з каляндарным планам, не пазней за сённяшні дзень павінны быць створаны ўчастковыя камісіі. Да прыкладу, на поўначы краіны - у Бешанковіцкім раёне - іх 14, чатыры з якіх у самім райцэнтры. 

Першачарговая задача ўчастковых камісій - выверыць спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме. Пасля гэтага ўдзельнікі атрымаюць паведамленні аб часе і месцы для галасавання.  Рэферэндум адбудзецца 27 лютага. Датэрмінова прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе з 22 па 26 лютага ўключна.