У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да парада на Дзень Незалежнасці

5 июня 2017

Ваенная тэхніка ўдасканальвае навыкі пад Мінскам на аэрадроме Ліпкі. Пешыя разлікі неўзабаве пачнуць трэніроўкі ў горадзе. У сувязі з рэпетыцыямі зводнай роты ганаровай варты частку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў перакрыюць. Абмежаванне для руху транспарту будзе дзейнічаць па дзве гадзіны шэсць дзён на працягу месяца. Паводле звестак ДАІ, у гэтыя дні на закрытым участку не будзе хадзіць грамадскі транспарт. Таму ў Дзяржаўтаінспекцыі раяць вадзіцелям загадзя планаваць маршрут.