У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да парада на Дзень Незалежнасці

15 июня 2017

Чаканны крок, фігуры пабудоў і віртуозныя элементы. У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да парада на Дзень Незалежнасці. На вуліцах Мінска рэпеціруюць байцы роты ганаровай варты. Сёння ўвечар - чарговая трэніроўка. У парадным разліку - больш за сотню вайскоўцаў. Рэпетыцыі пешых разлікаў пройдуць ля абеліска "Мінск - горад-герой" таксама 19 і 22 чэрвеня з 22-ух да 24-ох гадзін ночы.

У гэтыя дні частка праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе закрытая для руху транспарту. Таму аўтаўладальнікам у ДАІ рэкамендуюць разлічваць свой маршрут загадзя. Генеральныя ж рэпетыцыі адбудуцца 24-га і 28-га чэрвеня.