У Беларусі працягваецца навагодняя акцыя "Нашы дзеці"

22 декабря 2017

У Беларусі працягваецца самая добрая навагодняя акцыя - "Нашы дзеці". Сёння жыхароў дзіцячага хоспіса павіншавалі супрацоўнікі Выканаўчага камітэта СНД. Кожны з 15-ці хлопчыкаў і дзяўчынак змог выбраць сабе мяккія цацкі. Іх прывезлі роўна 100 штук. Акрамя таго, кіраўніцтва выканкама пералічыла грошы на развіццё хоспіса.

Віктар Гумінскі, першы намеснік старшыні выканкама Выканаўчага сакратара СНД: "Мы, удзельнічаючы ў гэтай акцыі, не толькі жадаем зрабіць нешта добрае, навагодняе, перадсвяточнае, уручыць падарункі. Галоўнай нашай задачай, галоўнай мэтай з'яўляецца менавіта падоўжыць жыццё гэтым пацыентам, якія абдзеленыя лёсам, наколькі гэта магчыма".

Ганна Гарчакова, дырэктар беларускага дзіцячага хоспіса: "Вельмі хочацца парадавацца, што, да шчасця, тое, што мы памятаем аб хворых дзецях, адбываецца не толькі пад Новы год, гэта адбываецца на працягу ўсяго года, інакш бы мы не змаглі дастаць грошы на медыкаменты, на дапамогу".