У Беларусі працягваецца мадэрнізацыя прафсаюзных арганізацый

29 ноября 2016

У Беларусі працягваецца мадэрнізацыя прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Рашэнне аб неабходнасці аб'яднання роднасных прафсаюзаў было прынята на VII з'ездзе ФПБ летась.  Гэта дазваляе больш эфектыўна вырашаць пытанні на месцах. Да таго ж гэта магчымасць наладзіць абмен прафесійнымі ведамі.

Сёлета ўжо аб'ядналіся прафсаюзы ў сферы прамысловасці, энергетыкі, транспарту і лясной гаспадаркі. Наступны крок - аб'яднанне прафсаюзаў у структурах, звязаных з Узброенымі Сіламі. Пры гэтым для членаў прафсаюзаў захаваюцца ўсе сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя ў калектыўных дамовах і тарыфных пагадненнях.

Прафсаюз працаўнікоў Узброеных Сіл увойдзе ў склад прафесійнага аб'яднання дзяржаўных устаноў. Гэта дазволіць аб'яднаць высілкі ў абароне працоўных правоў і інтарэсаў працаўнікоў, акрамя таго, гэта палепшыць узаемадзеянне паміж бакамі сацыяльнага дыялогу.

Варта адзначыць, што аб'яднанне прафсаюзаў па галінах - гэта сусветная практыка. У апошнія 10 гадоў  падобныя працэсы праходзяць у шматлікіх краінах.