У Беларусі працягваецца комплексная праверка Узброеных сіл

23 января 2016

На палігонах для асобных механізаваных брыгад ужо пачаўся другі этап тактычных вучэнняў. Завершацца яны па плане баявой стральбой. Тым часам мабільныя батальёны сумесна з пагранічнікамі адпрацоўваюць спосабы абароны меж. Заданне - знайсці, блакіраваць і знішчыць дыверсійную групу. Свая праграма і ў лётчыкаў. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, вайскоўцы 116-й авіяцыйнай базы паспяхова прайшлі трэніроўкі па скідванні бомб.