У Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл

7 апреля 2018

Ваеннаабавязаныя адточваюць навыкі вядзення агню з артылерыйскіх гармат, ЗРК і сістэм СПА. Зараз праходзіць так званае зладжанне падраздзяленняў, якія папоўнілі вайскоўцы запасу. Палявыя выезды здзейснілі знятыя з захоўвання ўзоры тэхнікі, у тым ліку, танкі. Падчас вучэнняў, ваеннаабавязаныя паказалі гатоўнасць да выканання пастаўленых задач.

Сяргей Савіцкі, старшы афіцэр баявой падрыхтоўкі ВС Беларусі:

"Праходзіць этап зладжання рот механізаванага батальёна ў рамках падрыхтоўкі батальёнаў да тактычнага вучэння і баявой стральбе, падчас якой сёння праведзены занятак па кіраванні агнём мотастралковых рот у абароне, якія з'яўляюцца неабходным фактарам для падрыхтоўкі менавіта да гэтага тактычнага вучэння".

У план дзеянняў уваходзіць правядзенне камандна-штабнога вучэння. Падраздзяленні будуць весці абарончы бой.