У Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл

29 января 2018

Сёння навучальна-баявыя задачы выканалі некалькі падраздзяленняў. У гатоўнасць прыведзены парашутна-дэсантны батальён сіл спецаперацый, байцы якога ажыццявілі марш на палігон Лепельскі. У іх наперадзе стрэльбы са штатнай зброі, гранатамётаў і баявых машын. Частка сіл авіяцыйных часцей перабазіраваліся на новыя аэрадромы. На прызначаныя пазіцыі выйшлі падраздзяленні зенітна-ракетных войскаў і пачалі дзяжурства. У гатоўнасць таксама прыведзены механізаваныя і танкавыя падраздзяленні Паўночна-заходняга і Заходняга аператыўных камандаванняў. Нагадаем, з 25 студзеня ва Узброеных Сілах, згодна з рашэннем міністра абароны, праводзіцца комплексная праверка гатоўнасці і здольнасці шэрагу злучэнняў і воінскіх часцей выканаць задачы па прызначэнні.