У Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці

6 февраля 2019

У злучэннях і часцях праводзіцца прызыў ваеннаабавязаных. Чакаецца, што за гэты час у строй прызавуць каля тысячы чатырохсот чалавек. Усім ім трэба будзе аднавіць веды і навыкі па воінскіх спецыяльнасцях, а таксама ўдзельнічаць у баявых стрэльбах і вучэннях.

Учора былі прыведзеныя ў найвышэйшую ступень боегатоўнасці тылавыя службы. На баявое дзяжурства заступілі экіпажы МіГ-29, Су-25 і верталётаў Мі-8 і Мі-24.