У Беларусі працягваецца акцыя "Увага - дзеці!"

28 мая 2019

Да 5 чэрвеня  вадзіцелі павінны рухацца з уключаным святлом фар,  незалежна ад часу сутак.  Напярэдадні летніх канікул на кантролі Дзяржаўтаінспекцыі - тэрыторыі ля школ і дзіцячых садоў.  Інспектары правяраюць правілы перавозкі дзяцей. 

Любоў Трапашка, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска: "Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да вадзіцеляў і заклікае іх быць вельмі ўважлівымі ў перыяд правядзення акцыі, вельмі асцярожна праязджаць пешаходныя пераходы, зніжаць хуткасць, калі яны едуць у двары, і ў тых месцах, дзе могуць з'явіцца дзеці. Акрамя таго, у перыяд правядзення акцыі, усе вадзіцелі, на ўсіх відах транспарту павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар".

Галоўная мэта акцыі - гарантаваць бяспеку юных удзельнікаў дарожнага руху.