У Беларусі працягваецца акцыя па добраахвотнай здачы зброі

3 июня 2014

Яна прадоўжыцца да 1 ліпеня. За апошні месяц беларусы прынеслі для рэгістрацыі больш як 150 адзінак зброі. Яшчэ больш за 60 здалі без просьбы аб пастаноўцы на ўлік. Для рэгістрацыі неабходна звярнуцца ў аддзел міліцыі па месцы жыхарства. Калі падчас праверкі супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз не знойдуць ніякіх парушэнняў, то ўжо праз тыдзень чалавек атрымае пацвярджэнне легальнасці агнястрэльнага ствала. Дарэчы, за час акцыі з ценю выйшлі ўжо тры паляўнічыя. Зараз іх стрэльбы паставілі на ўлік.


Усяго з пачатку года ў Беларусі ўжо канфіскавана каля тысячы адзінак рознай зброі. Усе, хто прыйшоў у міліцыю добраахвотна, вызваленыя ад адказнасці. Дарэчы, рэгістрацыя нелегальнай зброі абсалютна бясплатная.